Інклюзіўны горад – гэта толькі пра фізічную даступнасць?
Вось і не! *Курс «Інклюзіўны горад» прайшоў у сакавіку 2023 года.
Падчас курсу «Інклюзіўны горад» удзельнікі і ўдзельніцы не толькі разабраліся ў розных аспектах інклюзіўнасці ў горадзе, але і стварылі тры ЦУДоўных зіна:
Хочаце прачытаць зіны? Гартайце ніжэй!
P.S. Таксама даступны версіі для друку ;)
Ці можа горад стаць клапатлівай прасторай для людзей самых розных узростаў?
Якія існуюць прыкметы горада для ўсіх узростаў?
Якія патрэбы да гарадской прасторы ў дзяцей і людзей сталога ўзросту?
Як кожны і кожная з нас можа ўплываць на горад і рабіць яго больш камфортным для ўсіх узростаў?

Адказы на ўсе пытанні — у зіне!
Город для всех возрастов:
ничего для нас без нас
Якія гісторыі могуць хавацца за людзьмі, якія апынуліся на вуліцы?
Якія віды бяздомнасці існуюць і чаму гэта рызыка не такая далёкая нас, як можа падавацца?
Наколькі праблема бяздомнасці актуальная для Беларусі?
Як дапамагаць людзям з досведам бяздомнасці?

Адказы на ўсе пытанні — у зіне!
Зін-даведнік пра бяздомнасць
«Доўгая дарога дадому»
Sirprise, surprise!

Каманда зіна таксама падрыхтавала для вас паштоўкі з цудоўнымі калажамі з зіна.
Як зрабіць жыццё жывёл у горадзе больш камфортным і бяспечным?
Птушачкі: як і чым карміць? А што рабіць, калі птушаня на зямлі?
Як можна клапаціцца пра бязхатніх жывёл?
Як узаемадзейнічаць на вуліцы з чужымі (і сваімі) гадаванцамі?

Адказы на ўсе пытанні — у зіне!
Зін-гайд
«Жывёлы ў горадзе»
Пётр Іваноў
Сацыёлаг горада Бюро даследаванняў Грамадзянская інжынерыя, старшы выкладчык МДПУ, сузаснавальнік Школы ўрбаністыкі і гарадскіх даследаванняў "Гарады",
сувядучы падкаста "Свайго роду ўрбаністы"

Выпускніца магістарскай праграмы Utrecht University School of Law, факультэт міжнароднага публічнага права па спецыялізацыі Канфлікты і бяспека. Працуе юрысконсультам па перасяленні ўцекач_ак у StARS Каір, Егіпет. Спецыялізуецца на канфліктах на Блізкім Усходзе і працы з уцекач_камі і мігрант_камі, а таксама фанатка мовы, рэгіёна і культуры.
Ганна Мардасава
Студэнтка медычнага ўніверсітэта ў Каунасе (Lithuanian University of Health Sciences), праграма Health Psychology. Зацікаўленая ў клінічнай псіхалогіі, псіхіятрыі і псіхалінгвістыцы, а таксама ў беларускай міграцыі і ментальным здароўі беларусаў і беларусак. Псіхактывістка, носьбіт псіхічных разладаў.
Пані Мыш
Ілона Эльяшэвіч
Кансультантка і экспертка ў сферы урбаністыкі. Даследчыца і менеджарка праектаў Менскай Урбаністычнай Платформы. Займалася выкладчыцкай дзейнасцю ў ВНУ
і ў шматлікіх праектах нефармальнай адукацыі па тэме ўрбаністыкі. Сярод прафесійных інтарэсаў — ландшафтныя і чалавека-арыентаваныя падыходы да фарміравання гарадскога асяроддзя.

Даследніца з Горадні, сацыялагіня, якая вывучае гарадскія працэсы ў пост-сацыялістычных гарадах. У цяперашні момант даследуе ўплыў вечнай мерзлаты, якая растае, на гарадскую палітыку Арктычных гарадоў. Асабліва цікавіцца скрыжаваннем фемінісцкай тэорыі і гарадской сацыялогіі і праз гэту зацікаўленасць чытае лекцыі пра важнасць гендарна-чуллівай оптыкі ў разуменні горада і прасторавых няроўнасцяў.
Насця
Аспірантка Універсітэта Густава Эйфеля (Парыж),
выпускніца Вышэйшай нармальнай школы Парыжа і Парыжскай школы ўрбаністыкі
Воля Суслава
Маша Дубавіцкая
Архітэктарка жылых і грамадскіх будынкаў, дызайнерка канцэпцый аб'ёмна-планіровачных рашэнняў. Урбаністка, даследчыца і менеджарка праектаў "Менскай урбаністычнай платформы", прадукт-менеджарка і голас праекта гарадскіх аўдыяэкскурсій па гарадах Беларусі "Урбан-шпацыр". У прафесійнай сферы цікавіцца рэканструкцыяй будынкаў з беражлівым падыходам да існага асяроддзя горада і яго жыхароў і жыхарак.
Агнія Асановіч
Каардынатарка адукацыйна-трансфармацыйных праграм па Diversity, Equity & Inclusion і рашэнняў для развіцця аккаунт мэнаджара_к у EPAM Systems. Валодае магістарскай ступеню Каледжа Эўропы (Бельгія) — палітыка і прыняцце рашэнняў у Эўрапейскім Звязе, і Manchester Metropolitan University (Англія) — Public Relations & Marketing.
Дзмітры Радзіеўскі — дырэктар і сузаснавальнік арганізацыі,
Марына Штрахава —сузаснавальніца арганізацыі. ІншыЯ — гэта беларуская моладзевая арганізацыя, якая пачала сваю працу ў 2022 годзе. Але каманда працавала разам з 2014 года у рамках ліквідаванай арганізацыі Жывая бібліятэка. ІншыЯ імкнуцца спрыяць развіццю інклюзіўнага і талерантнага грамадства, дзе ўсе адчуваюць сябе сабой і не сутыкаюцца з дыскрымінацыяй. Каштоўнасці арганізацыі ахопліваюць правы чалавека, інклюзію, гендарную роўнасць і экапрыязнасць.

Дзмітры Радзіеўскі,
Марына Штрахава
СПІКЕР_КІ
Курс завершаны!
Напішыце нам, калі хочаце, каб мы паўтарылі курс!
Made on
Tilda